Вы праглядаеце журнал [info]bihi_puuk

Сваім розумам прыемна дайсьці нават да банальнасьці!

Віні


24 лістапада 2011

* * * @ 11:22

а ты баісься прывідаў?!

 

20 ліпеня 2011

За ранiцу праглынуў @ 09:23

"Цана Еўропы, або гiсторыi Вiльмана. Кнiга 1-я". Нiчога сабе так. Магу сказаць адно: цяпер хачу ў Нарвегiю ўжо не так, як за часам студэнцтва.

А на выходныя еду ў адзiн паўночнабеларускi харошы горад. Буду жыць у такiм 'шыкоўным' месцы :)

 

19 ліпеня 2011

* * * @ 09:38

Сталiца Сьвету!



так-так, фотку скраў :)

 

14 ліпеня 2011

КР. Тэрмiнова ў нумар @ 22:08

Як ужо пiсаў раней, сяжу зараз у лесе, за сем кэмэ ад расейскай мяжы. Тры хвiлiны ўжо з расейскага боку чуецца кананада, яўна аўтаматныя чэргi. Так што як заўтра на сувязь не выйду, ведайце - акупацыя! :)

 

13 ліпеня 2011

КР. Надзённае @ 19:17

"... адзiн толькi гумар (можа самае самабытнае i генiяльнае дасягненне чалавецтва) здзяйсняе немагчымае, ахоплiваючы i яднаючы прамянямi сваiх прызмаў усе вобласьцi чалавечай натуры. Жыць у мiры, быццам гэта не мiр, паважаць закон i ўсё ж стаяць над iм, валодаць, "як бы не валодаючы", адмаўляцца, як бы гэта нiякая не адмова, - выконваць усе гэтыя любiмыя i часта несфармуляваныя патрабаваннi вышэйшай жыццёвай мудрасцi здольны адзiн толькi гумар".
Герман Гесэ

 

КР. Цiшыня @ 13:33

Чакаем аўталаўку...

 

КР. Начное @ 09:16

Снiлася сёньня хрэнь розная. Нат у турме пасядзеў! А яшчэ хадзiў да нейкай бабкi-знахаркi. Тая сказала, што хутка ажанюся. Прачнуўся - аж ускочыў! Ну не, так проста я не дамся :) Вось знайду падобнаю на гэту дзяучынку-мару

Чытаць болей... )

тады i пагаворым!

 

12 ліпеня 2011

КР. Настальжы @ 14:22

Сёньня акурат год як мы з табою пазнаёмiлiся...

 

11 ліпеня 2011

КР. Кулiнарна-застольнае @ 18:02

Гатуем маладую капусту. Арганiзм запатрабавау чаго гарачага. Потым будуць кiубаскi i пiва. А пад што вы любiце сядзець i да ночы размауляць з сябрамi?

 

ПР. Абуджэньне @ 09:12

Так даўно не прачынаўся ад сьпеву птушак перад вакном, што ўжо i запамятаваў, як гэта хораша... Што ж, новы дзень абяцае быць ну нiяк не горшым за мiнулы. А што было ўчора? Учора было паўночнабеларускае "сафары" на дызелi сярод пладова-ягаднiкаў, учора быў дзень абароны нырак, учора я хвiлiн 20 купаўся пад залевай (бо не бачыў, зь якога боку наш бераг), учора мяне проста ў нос ўкалоў вожык (нат не пытайцеся як так здарылася:)), учора мы з Антохам, Ксюхай i малой да паўначы шукалi па вёсцы чупакабру, учора... Так, хопiць вас дражнiць. Хочаце самi ва ўсiм гэтым паўдзельнiчаць?! Дык прыязджайце ў курортнаю сталiцу расонскага краю :)



ну а я пабег на зарадку:)

п.с. i яшчэ ўчора "руссо-туристо" сярэдняга веку абазвалi мяне "импозантный мужчина" :)

 

10 ліпеня 2011

Муза пралятала @ 19:23

Душа поэта рвется бл**ь на волю...
А я душу ее дешевым алкоголем.

Такiя радкi нарадзiлiся сёньня ў маёй хворай галаве дзесь а палове на восьмаю ранiцы. Спадзяюся яны не стануць эпiграфам да ўсёй нашай паездкi:)

 

Крашуцкiя рабiнзоны. Лiтаратурнае @ 12:31

Толькi што прачытаў "Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання". Не буду нi пра сюжэт, нi пра форму, бо ўсе напэўна ўжо чыталi. Скажу проста - вельмi ўразiла... аж да мурашак. Так i захацелася прашаптаць: "Даруй, даруй..."
Дзякуй вялiкi аўтару.

п.с. абавязкова гады праз два дам пачытаць пераклад сваёй маскоўскай племяшцы, хаця карысна было б мо i цяпер...

 

Крашуцкiя рабiнзоны. Пачатак @ 07:50

Самы раньнi допiс за час iснаваньня дзёньнiка. А ўсё з-за таго, што едзем на Алёшы ў Крашуты. Наперадзе восем дзён "рабiнзонскага" адпачынку ў глухаманi Расонскага раёну, за 7 кэмэ ад расейскай мяжы. Думаю, кароткiя, але зьмястоўныя рэпартажы будуць i тут. :)

А гэта ягаднiкi чакаюць адкрыцьця крамы. Пайдзём за вiном :)

 

09 ліпеня 2011

Глыбоцкiя нататкi. Апошняя @ 19:39

Размова мацi з бацькам учора.
- Стары, нада што ад жукоў купiць!
- Нашто?!! Ты прачнiся у шэсьць i без тынкоўкi прайдзiся па гранках. Жукi ад страху здохнуць!

=))))))

А яшчэ сёньня рана падслухаў на хiтрушцы*:
- О, у цябе майка з Чэ?! Па нашых часах гэта "чревато", ты яшчэ выйдзi пахлопай!;)

=)))))

* а для тых, хто звярнуў увагу на "*", пытаньне:
А што такое "хiтрушка"? :))) (першаму зь мяне прызяка;))

 

Глыбоцкiя нататкi. 7 @ 14:12

Глыбоцкiя "зебры" такiя жорсткiя, што выведуць вас проста ў плот :)

 

08 ліпеня 2011

Гарадское @ 21:27

Вiцебск - колыбель славянства (c)
Кiеў - бацька гарадоў рускiх
Масква - трэцi Рым
А дзе ж тут месца майму Полацку?!

 

Глыбоцкiя нататкi. 4 @ 12:51

"На дэпазiце "Шкварка" грошы растуць шпарка!" ... мда... Нясiце, маўляў, калхозьнiчкi свае зайчыкi, мы iх прыгалубiм! Так i да "чаркi" рукой падаць.

 

Глыбоцкiя нататкi. 3 @ 08:34

Нiколi не думаў, што скажу такое, але... Так, бляха, хочыцца ў Наваполацк. А давайце ўсе разам паедзем у Наваполацк! захопiм пошту, вакзал i тэлеграф

 

07 ліпеня 2011

Глыбоцкiя нататкi. 2 @ 19:55

Сёньня ўпершыню за адпачынак уключыў тэлевiзар. Тэлеканал, як бы гэта не гучна было сказана, СТВ. У чаканьнi футболу адным вокам заўважыў рэкламу. Нейкая выстава-продаж
"Мёд родной земли", здаецца нiчога такога. Але прыглядаюся - у першым кадры лыжкай мёд памешвае негра. Вось табе i родная зямля. А яшчэ за 20 хвiлiнаў задзяўбло слухаць разоў сем "Если слышишь слово форекс, значит это "систем.форекс" Бл... Якi слог, якая рыфма, якая iдэя! Хто толькi гэта ўсё выдумвае, крэацiўшчыкi мля...

 

06 ліпеня 2011

Глыбоцкiя нататкi. 1 @ 19:37

Трэцi дзень адпачынку - палёт нармальны. Заўтра бяру курс на Менск. Будзем хадзiць па кнiжных крамах, пiсаць, сьпяваць, мо й у ладкi папляскаем:) А, й яшчэ. Пачынаю асвойваць некаторыя музычныя iнструменты. Як звольняць - буду граць у глыбоцкiх пераходах;)

 

Сваім розумам прыемна дайсьці нават да банальнасьці!

Віні